У суботу, 23 верасня, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Сяргеем Мікалаевічам Хаменкам.
Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. Пытанні, якія датычацца дзейнасці і перспектыў развіцця дэпартамента, паслуг, якія прадастаўляюцца, і іх кошту, патрабаванняў да кандыдатаў на службу, можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 017) 218 55 30.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus