Некалькі варыянтаў брэнда Беларусі будуць прапанаваны грамадскасці да канца года, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.
"Некалькі варыянтаў брэнда Беларусі прапануем да канца года для грамадскага абмеркавання", - сказаў Міхаіл Партной.
Ён падкрэсліў, што Беларусі неабходны брэнд. "Але няўдалы вопыт Мінска кажа пра тое, што да гэтага пытання трэба падыходзіць асцярожна і ўзважана, прыцягваць грамадскасць, каб гэтая праца ішла празрыста і сумленна, каб не было ніякіх элементаў карупцыі", - адзначыў намеснік міністра.
Міхаіл Партной таксама распавёў, што перад турыстычнай галіной таксама стаіць задача прыносіць як мага больш валюты ў эканоміку краіны. "У мінулым годзе мы выканалі заданне ўрада. Нам была пастаўлена задача зарабіць $ 154 млн, а мы зарабілі трохі больш. У гэтым годзе дзякуючы кансалідаванай працы тэндэнцыя захоўваецца", - канстатаваў ён.
У заканатворчай дзейнасці Міхаіл Партной адзначыў важнасць увядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для турыстаў з 80 краін свету, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. "Наш прагноз быў, што ў выніку інфармацыйнай кампаніі, якую мы правялі з нашымі замежнымі ўстановамі, за паўгода адбудзецца павелічэнне пасажырапатоку праз аэрапорт на 15-20%. Рэальна пасажырапаток у цэлым павялічыўся на 27% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам", - паведаміў намеснік міністра .
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/brend-belarusi