У аснову дызайну ўзнагарод, якія будуць уручацца прызёрам Гульняў у Карэі, ляглі матывы нацыянальнай культуры прымаючай краіны. Паверхня кожнага медаля мае цыліндрычныя дыяганальныя лініі, якія, паводле задумы арганізатараў, сімвалізуюць гісторыю Алімпійскіх гульняў і імкненне ўдзельнікаў да перамогі. Стужкі медалёў выкананы з выкарыстаннем традыцыйных для Карэі тканін і маюць надпісы, выкананыя шрыфтам хангыль.
Кожная ўзнагарода захоўваецца ў спецыяльным драўляным футляры, дызайн якога натхнёны карэйскай архітэктурай і сімвалізуе мноства драўляных пабудоў у краіне.
Нагадаем, Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года. На іх будзе прадстаўлена сем відаў спорту, якія ўключаюць у сябе 15 зімовых спартыўных дысцыплін: тры каньковыя (фігурнае катанне, канькабежны спорт і шорт-трэк), шэсць лыжных (гарналыжны спорт, лыжны спорт, фрыстайл, лыжнае дваябор'е, скачкі з трампліна і сноўборд), два бабслейныя: (бабслей і скелетон), а таксама чатыры іншыя віды спорту: біятлон, кёрлінг, хакей і санны спорт.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-karei
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/medali
[7] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[8] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018