Па ініцыятыве ўладаў 15 кастрычніка жыхары аўстрыйскай федэральнай зямлі Ціроль прымуць удзел у галасаванні аб вылучэнні кандыдатуры горада Інсбрука на правядзенне зімовай Алімпіяды ў 2026 годзе.
Генеральны сакратар НАК Аўстрыі Петэр Менэль упэўнены, што зімовая Алімпіяда павінна праводзіцца ў традыцыйных, правераных часам і неаднаразова апрабаваных спартыўных лакацыях. Ён таксама выказаў меркаванне, што «Ціроль створаны для таго, каб стаць сталіцай сучасных і экалагічна бяспечных Гульняў у 2026 годзе».
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/austryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/cirol
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[7] https://zviazda.by/be/tags/sport
[8] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec