На старонках кнігі, прымеркаванай да 100-годдзя старэйшай беларускамоўнай газеты “Звязда”, знайшлося месца і расповяду пра беларуска-кітайскія стасункі.
“Звязда”: гісторыя газеты – гісторыя краіны: (падарожжа праз стагоддзе)”, - зборнік дакументальных матэрыялаў, якія выходзілі ў розныя гады ў газеце, зборнік, які багата ілюстраваны фотаздымкамі фоткараў “Звязды”. Па такому выданню сапраўды можна вывучаць біяграфію “Звязды”.
Асобным раздзелам – і газетная біяграфія беларуска-кітайскіх стасункаў. “Вялікі камень” – той праект, рэалізацыя якога ўважліва адсочваецца журналістамі-“звяздоўцамі” на розных этапах станаўлення. Прыведзены і словы кіраўніка нашай дзяржавы – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, які, упрыватнасці, заўважыў: “Яшчэ раз падкрэслю, што Беларусь з’яўляецца надзейным, адказным партнёрам Кітая. Пра гэта сведчыць устанаўленне асаблівага ўзроўню адносін паміж нашымі краінамі – усебаковага давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы - адкрытая краіна. Жыццёвы прынцып беларусаў – добрасуседства…” Пра блізкасць беларускіх і кітайскіх памкненняў, пра рэальныя крокі супарцоўніцтва разважае ў кнізе і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.
Кастусь Ладуцька
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-laducka
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazdze-100-god