У сталіцы па тэлефоне 102 пазваніла дзіця, якое паведаміла, што яго школу «хочуць узарваць».
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што званок з мабільнага тэлефона здзейсніў 8-гадовы навучэнец адной са сталічных школ. Высветлілася, што на ўроку «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» настаўнік расказваў вучням аб тым, што трэба рабіць у небяспечных сітуацыях і каму неабходна званіць. На перапынку дзеці вырашылі, як той казаў, праверыць на практыцы атрыманую інфармацыю — пазванілі на нумар 102 і расказалі пра «мініраванне» школы. Міліцыя і адпаведныя службы аператыўна прыбылі на месца. Як паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска, улічваючы юны ўзрост ілжэмінёра, адказваць за яго ўчынак давядзецца бацькам.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/minyor
[6] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[8] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[9] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva