Хоць на Палессі ўсе добра ведаюць, калі можна пачынаць нарыхтоўваць ягады, але ж многія паспяшаліся.
Так, у Хатыніцкім лясніцтве Ганцавіцкага раёна дзве жанчыны збіралі журавіны за тры дні да афіцыйнага дазволу, а цяпер аплачваюць штрафы. Як расказаў начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей КРЫСЮК, у кожнай у вядры было па кілаграме ягад. А штраф, кошт і кампенсацыя ўрону прыродзе ў суме пацягнулі на 62 рублі. Дарагавата, згадзіцеся, для кіло журавін.
Столінская міжраённая інспекцыя тым часам прыцягвае да адміністрацыйнай адказнасці асобных грамадзян Украіны. Жыхарам памежжа дазволена збіраць дзікаросы на асобных участках нашай тэрыторыі, але папярэдне грамадзяне суседняй краіны павінны заплаціць устаноўлены правіламі збор. Некаторыя ж так спяшаюцца па ягады, што пра аплату «забываюць». Вось і даводзіцца потым плаціць штраф.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhuraviny
[5] https://zviazda.by/be/tags/shtraf