У Мінску адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах. Галоўным пытаннем стала абмеркаванне вынікаў рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы, на якія выдаткоўваецца каля 70% сродкаў агульнага бюджэту.
У старшыні камісіі Мікалая Ганчара, члена Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па бюджэце і падатках, ёсць пытанні па выкананні асобных праграм, напрыклад, па адной з іх, якая датычыцца комплекснага лячэння «чарнобыльцаў». Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях дзвюх краін справіліся з пастаўленымі задачамі, як і Міністэрства аховы здароўя Беларусі, што пакуль нельга сказаць пра гэта ведамства ў Расіі. На думку Людмілы Дабрынінай, намесніка старшыні Камісіі Парламенцкага сходу, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, варта мяняць падыходы да фарміравання Саюзных праграм: хутчэй распрацоўваць іх і прымаць, а галоўнае — правільна ацэньваць вынікі іх рэалізацыі.
Па папярэдніх звестках, у наступным месяцы адбудзецца яшчэ адно пасяджэнне камісіі ўжо ў Маскве, падчас якога плануецца разгледзець вынікі рэалізацыі Саюзных праграм з выканаўцамі як ад беларускага, так і ад расійскага боку.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavit@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet
[6] https://zviazda.by/be/tags/finansy