Яна злучае Ланьчжоў з Чунцынам.
Буйная чыгуначная магістраль, якая злучае горад Ланьчжоў (правінцыя Ганьсу, Паўночна-Заходні Кітай) з Чунцынам (Паўднёва-Заходні Кітай), была ўведзена ў эксплуатацыю. На будаўніцтва чыгункі працягласцю 886 км спатрэбілася 9 гадоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Магістраль праходзіць праз правінцыі Ганьсу, Шэньсі і Сычуань. Усяго на чыгунцы адкрыта 15 станцый. Чакаецца, што дзякуючы новай чыгунцы паездка ад Ланьчжоў да Чунцына скароціцца з 20 да прыкладна 12 гадзін. Магістраль праходзіць праз некаторыя з самых складаных па рэльефе горных раёнаў Кітая. З Ланьчжоў ўжо выехаў першы міжнародны грузавы цягнік, які, ідучы па новай магістралі, даехаў да порта свабоднага гандлю Ціньчжоў у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне (Паўднёвы Кітай). Адтуль дастаўлены цягніком груз адпраўлены ў В'етнам, Філіпіны і Інданэзію.
На першасным этапе па чыгуначнай магістралі паміж Ланьчжоў і Чунцынам будуць курсіраваць 30 грузавых цягнікоў, якія будуць штогод перавозіць 60 млн тон грузу. Час у шляху для гэтай катэгорыі цягнікоў скароціцца з 2,5 да аднаго дня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya