Напрыканцы гэтага года ў Кітаі будзе выпушчаны навукова-даследчы план «Навука аб галаўным мозгу». Пра гэта заявіў дырэктар НДІ нейрабіялогіі Акадэміі навук КНР Пу Муміна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Ён адзначыў, што маштаб інвеставання гэтага навукова-даследчага плана ў Кітаі прыкладна такі ж, як і ў ЗША, аднак канкрэтныя дэталі пакуль не зацверджаныя. Чакаецца, што кітайскі ўрад выдзеліць велізарныя сродкі для гэтага праекта, больш за тое, мяркуецца ўдзел прыватнага капіталу. Аб'ёмы інвестыцый ЗША і Еўропы ў мерапрыемствы плана «Навука аб галаўным мозгу» склалі адпаведна $ 6 млрд. і 1 млрд. еўра. Тэрмін выканання праектаў - 10 гадоў.
Інсайдары адзначаюць, што вылучэнне плана па вывучэнні навукі аб галаўным мозгу не толькі дапаможа вучоным даведацца больш пра прычыны хваробы Альцгеймера і дэпрэсіі, але і пазітыўна адаб'ецца на развіцці штучнага інтэлекту ў Кітаі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya