Пракладзены шлях да стварэння "лічбавай кветкі".
У Кітаі ўпершыню расшыфравалі геном дрэвападобных півоняў, што прадаставіла магчымасць рэалізацыі "заказных дрэвападобных півоняў", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
На прэс-канферэнцыі, якая была сумесна арганізавана Лоянской акадэміяй сельскай гаспадаркі і лесаводства, а таксама сельскагаспадарчай кампаніяй Huada Gene ў Шэньчжэне, было абвешчана, што першая расшыфроўка геному дапамагла запоўніць прабелы ў галіне даследавання геному сямейства півонявых ва ўсім свеце. Услед за паспяховай расшыфроўкай геному, кітайскія навукоўцы таксама ўпершыню выканалі пабудову дэталёвай схемы геному дрэвападобных півонь і паказалі "лічбавую дрэвападобную півоню".
Разам з гэтым, яны таксама ўпершыню зрабілі тлумачэнні да 65 тыс. 898 генаў дрэвападобных півоняў, што прадаставіла магчымасць для рэалізацыі "заказных дрэвападобных півоняў". Акрамя гэтага, упершыню створана база дадзеных геному дрэвападобных півоняў, што будзе спрыяць развіццю "інфарматызаванай дрэвападобнай півоні".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya