З 24 па 29 кастрычніка запрашаем Вас у Нацыянальны Выставачны Цэнтр на агляд яркіх і смелых навінак fashion-індустрыі Беларусі і краін замежжа.
У новым сезоне Belarus Fashion Week міжнароднае супрацоўніцтва будзе шырокафарматным: на подыўме Тыдня Моды пройдзе вядомы праект Moda Italia . На гэтым сюрпрызы не скончацца. Прэзентуюць калекцыі брэндаў Longshaw Ward (Вялікабрытанія), Totti Swimwear і Twins Florence (Італія) і дызайнера з Нямеччыны.
У рамках асноўнага раскладу на подыўме Belarus Fashion Week новыя калекцыі прадставяць Lakbi, EMSE, Alena Goretskaya, TON-IN-TON, Svetlana Todorskaya, Condra Deluxe, Devita, Candy Lady, NELVA, Historia Naturalis, T.Efremova, Юнона, Vesnaletto, Natalia Korzh, Boitsik, Davidova, S.Veles, NIV NIV. Таксама пройдуць паказы дзіцячай моды KIDS 'FASHION DAYS BFW.