Сілічы, Лагойск і Якуцкія горы ўвайшлі ў спіс найлепшых месцаў для зімовага адпачынку. Рэйтынг прадстаўлены аналітычным агенцтвам ТурСтат па выніках аналізу звестак аб ранніх бронях сістэм анлайн-браніравання сродкаў размяшчэння турыстаў у зімовы сезон 2017—2018 года.
У першую тройку зімовых курортаў краін СНД для гарналыжнага адпачынку і снаўбордынга, папулярных у турыстаў, уваходзяць Шымбулак (Казахстан), Шахдаг (Азербайджан) і Сілічы (Беларусь). Далей ідуць Цахкадзор (Арменія), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан), Лагойск (Беларусь), Туфандаг (Азербайджан), Алтайскія Альпы (Казахстан). Замыкаюць дзясятку Якуцкія горы (Беларусь).
Танней за ўсё зімовы адпачынак абыдзецца на Чымгане, а даражэй за ўсё — на Шымбулаку. Турыстычны бюджэт адпачынку, уключаючы пражыванне і харчаванне, складзе ў Сілічах, Лагойску і Якуцкіх гарах да $85 у суткі, а на Шымбулаку — больш за $100 у суткі. Зімовы адпачынак на гарналыжных курортах краін СНД плануюць працягласцю ад 7 да 10 дзён.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/garnalyzhnyya-kurorty
[6] https://zviazda.by/be/tags/silichy
[7] https://zviazda.by/be/tags/garnalyzhny-centr-lagoysk
[8] https://zviazda.by/be/tags/yakuckiya-gory