13 кастрычніка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты правядзе бясплатнае юрыдычнае кансультаванне шматдзетных маці, прымеркаванае да правядзення Тыдня маці.
У гэты дзень на «пляцоўцы» Міністэрства юстыцыі шматдзетныя маці змогуць атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па розных прававых пытаннях, звязаных са спагнаннем аліментаў, прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія ажыццяўляюць юрыдычныя паслугі, а таксама па іншых пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі.
Кансультацыю можна будзе атрымаць з 10 да 13 гадзін па адрасе: г. Мінск, вул. Калектарная, 10, 3-і паверх, каб. 321 (зала пасяджэнняў).
Святлана БУСЬКО
busko@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:busko@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnaya-kansultacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/shmatdzetnyya-maci
[6] https://zviazda.by/be/tags/tydzen-maci-0