Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сёння, 12 кастрычніка, выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!» і «З Новым годам!».
Гэта, відаць, самыя чаканыя, самыя любімыя святы і для дарослых, і для дзяцей. Таму не дзіўна, што маркі падрыхтаваны па эскізах дзіцячых малюнкаў Максіма Лагуна і Настассі Шульжык. Ілюстрацыя на канверце «Першы дзень» Нікі Бельскай. У дзень выпуску марак у аддзяленні паштовай сувязі №1 г. Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/pashtovyya-marki