Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў падчас урачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі. Кожны са 130 узнагароджаных унёс вялікі ўклад у развіццё краіны.
Высокіх узнагарод удастоіліся дарожныя рабочыя, дзякуючы якім пабудавана другая кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска. Паводле слоў Андрэя Кабякова, магістраль цалкам адпавядае еўрапейскім стандартам і з'яўляецца першай пасля 30-гадовага перапынку, на якой уладкавана бетоннае пакрыццё з выкарыстаннем цэменту айчыннай вытворчасці. Не забыліся і пра работнікаў холдынга «БелОМА», якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё аптычнага прыборабудавання. Падзякі Прэзідэнта таксама былі ўручаны і работнікам лясной галіны, многія з якіх прынялі актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці, калі з-за разгулу стыхіі загінула каля 3,5 млн куб. м лесу.
Андрэй Кабякоў сваё выступленне завяршыў словамі Уінстана Чэрчыля: «Песіміст бачыць цяжкасць у кожнай магчымасці, аптыміст бачыць магчымасць у кожнай цяжкасці».
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunyya-uznagarody
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[6] https://zviazda.by/be/tags/prafesiya