Свае подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і Старшыня Мілі Меджліса Азербайджана Актай Сабір аглы Асадаў.
Бакі замацавалі свае намеры парламенцкімі метадамі спрыяць пашырэнню і паглыбленню ўзаемадзеяння Беларусі і Азербайджана ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама намеры аказваць усямерную падтрымку развіццю эфектыўнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, дакумент пасадзейнічае ўсталяванню міжрэгіянальных сувязяў.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[7] https://zviazda.by/be/tags/parlament