У пятніцу, 13 кастрычніка, у 11 гадзін у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь пачнецца прамая лінія з кіраўніцтвам ДАІ Мінска.
На пытанні чытачоў аб рабоце сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, бліжэйшых мерапрыемствах з удзелам яе супрацоўнікаў, аб парадку на сталічных вуліцах і МКАД, статыстыцы ДТЗ, правільным пропуску пешаходаў і іншых адкажуць начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун, а таксама кіраўнікі падраздзяленняў.
Свае пытанні можна задаць па тэлефоне падчас прамой ліні ў пятніцу або загадзя па гарадскім нумары 237 80 79.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai