Сужэнцы Віктар і Вера МОРХАТ з вёскі Зорка Шаркаўшчынскага раёна — верныя падпісчыкі «Звязды» — выпісваюць нашу газету з 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Якія б ні былі перамены ў жыцці, а Віктар Стэфанавіч і Вера Іванаўна ні разу не памянялі свой чытацкі выбар. Гэтак жа як і ў сваёй прафесіі: Віктар Стэфанавіч быў мовазнаўцам і гісторыкам, Вера Іванаўна выкладала фізіку і нямецкую мову, была дырэктарам Зоркаўскай сярэдняй школы. Дарэчы, школа была беларускамоўная, і «Звязда» часта была крыніцай інфармацыі аб правільным ужыванні мовы.
— «Звязда» і Зорка (назва нашай вёскі) — хоць і з'яўляюцца аднолькавымі астранамічнымі сімваламі космасу і далёкіх планет, але для нас у першую чаргу гэтыя назвы даюць адчуванне сваёй радзімы, без іх нельга ўявіць Беларусь, — кажуць нашыя зоркаўскія падпісчыкі.
І з імі нельга не пагадзіцца.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya