Як мінімум 50 чалавек загінулі пасля таго, як тры аўтамабілі, начыненыя ўзрыўчаткай, былі ўзарваны недалёка ад групы бежанцаў на паўночным усходзе Сірыі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Узрывы здарыліся 12 кастрычніка ў населеным пункце Абу-Фас на мяжы правінцый Дэйр-эз-Зор і Хасака. Вялікая колькасць людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці, атрымалі раненні.
Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/islamskaya-dzyarzhava
[3] https://zviazda.by/be/tags/siryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/terakt