Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, былі разгледжаны аператыўна-следчыя матэрыялы ў дачыненні да работы кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, а таксама супрацьпраўных дзеянняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структур.
«Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. І, перш чым прымаць нейкія рашэнні, я хацеў бы пачуць пра гэтыя праблемы і адказы на пытанні датычна гэтых праблем з боку нават некаторых прысутных тут. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было рознага роду пагалосак і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі трэба, кожнага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.
Кіраўніком дзяржавы быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, у тым ліку датычных Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ). У сувязі з прэтэнзіямі да іх работы з боку камісіі, створанай па даручэнні Прэзідэнта, якая вывучала дзейнасць ААЦ, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб часовым адхіленні ад займаемых пасад некаторых кіраўнікоў і супрацоўнікаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра да заканчэння расследавання фактаў, прадстаўленых Прэзідэнту.
На нарадзе таксама абмяркоўвалася сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах. Гэтая тэма знаходзіцца на жорсткім кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым пільным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Падкрэслена, што жорсткая пазіцыя Прэзідэнта заключаецца ў непазбежнасці надыходу адказнасці для вінаватых.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[5] mailto:yushkevich@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[8] https://zviazda.by/be/tags/silavyya-struktury