Дзяржаўная астранамічная абсерваторыя Акадэміі навук Кітая заявіла, што радыётэлескоп краіны «Нябеснае вока» (Five-hundred-meter Aperture Spherical radio Telescope, FAST) выявіў два новых пульсары, якія знаходзяцца ад Зямлі ў 4100 і 16 тыс. светлавых гадоў адпаведна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Кітайскі радыётэлескоп упершыню выявіў пульсар менш чым за месяц пасля смерці «бацькі» праекту FAST Нань Жэньдуна. Чакаецца, што «Нябеснае вока» дазволіць адкрыць «залатую эпоху» працягласцю ў 10-20 гадоў у кітайскай радыёастраноміі. Начальнік Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Акадэміі навук Кітая Янь Цзюнь распавёў аб працэсе працы на працягу года з пачаткам запуску радыётэлескопа. Паводле яго слоў, дзякуючы напружанай пробнай эксплуатацыі самы вялікі ў свеце радыётэлескоп з дыяметрам у 500 метраў выявіў некалькі дзясяткаў высакаякасных кандыдатаў на ролю пульсараў, шэсць з іх прайшлі міжнародную сертыфікацыю. У наступныя два гады працягнецца пробная эксплуатацыя радыётэлескопа з мэтай дасягнення праектных паказчыкаў і праходжання дзяржаўнай прыёмкі, а таксама ажыццяўлення адкрытасці для кітайскіх і замежных навукоўцаў. Такім чынам, будуць прыкладзены намаганні для хутчэйшага ператварэння FAST ў радыётэлескоп перадавога сусветнага ўзроўню.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya