«Адназначна можна сказаць, што не плануюцца і не будуць уводзіцца новыя падаткі, плацяжы. Гэтая тэндэнцыя пазначана і ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы перыяд, і ў тым пакеце дакументаў, які падпісваецца кіраўніком дзяржавы па стымуляванні дзелавой актыўнасці. Таксама можна казаць і пра магчымасць пашырэння ў далейшым пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. Калі ўводзіўся заяўны прынцып, у спісе значылася не больш за 10 відаў дзейнасці. Потым стала больш. Цяпер у нас сумарна 30 відаў дзейнасці, якія могуць ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nalivayka