Першапачаткова будоўлю хацелі скончыць да канца 2017-га. Асноўныя работы будуць завершаны сёлета, на наступны год пяройдзе мантаж мачтаў асвятлення і ўладкаванне асноўнага спартыўнага ядра. Плануецца, што з надыходам вясны рабочыя будуць манціраваць сістэму абагравання поля і ўкладваць газон.
Зараз унутры стадыёна будаўніцтва паўднёвай, усходняй і паўночнай трыбун завершана на 90%, заходняя гатовая на 70%. Рабочыя ўжо прыступілі да аддзелкі стадыёна, таксама ўсталёўваюць дзверы, вітражы, манціруюць падвесныя столі.
Нагадаем, што стадыён «Дынама» прыме цырымонію адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, таксама там пройдуць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon-dynama-0