"Маладосць" працягвае ісці ў нагу з часам. І працягвае так рабіць ужо колькі год. За гэтыя гады нашы палічкі запоўніліся архівамі. Пад слоем пылу стосы сталых часопісаў, пажылых часопісаў і часопісаў-дзядуль.
Але ж на тых старонках ужо пройдзеных-перапройдзеных засталося столькі цікавага, важнага, важкага і актуальнага, што стала штуршком для новай ініцыятывы. На аснове архіваў "Маладосці" "М"ы ствараем электронны праект-шафу "Маладосць-Unlimited", дзе па электронных палічках асобнымі выпускамі расставім-сістэматызуем нашу хаатычную гісторыю. Вынікі нашай працы стануць даступнымі для вас за пэўны кошт у фармаце .pdf на сайтах http://www.zviazda.by/ [1] і https://www.belpressa.by/ [2]
Прыкладаем вокладку першага выпуску з палічкі "Maladost-smile" і спіс запланаваных архіўных-палічак:
1. Maladost-arch
2. Maladost-non-fiction
3. Maladost-fiction
4. Maladost-fan
5. Maladost-trans
6. Maladost-smile
7. Maladost-hist
А вось так выглядае адзін з разваротаў:
Спасылкі
[1] http://www.zviazda.by/
[2] https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladost-smile
[5] https://zviazda.by/be/tags/maladost-unlimited