Тэмпература рэгулюецца аўтаматычна, паведамілі ў ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".
"Для адключэння ацяплення няма прычын, паколькі тэмпература ў дамах рэгулюецца сістэмай аўтаматыкі ў залежнасці ад тэмпературы вонкавага паветра. Можа быць, у кагосьці ў хаце яна проста спрацавала не так, як патрабуецца, таму занадта горача. Бо ацяпленне запусцілі нядаўна, гэты працэс спалучаны з рознымі нюансамі, не заўсёды вытрымліваюцца зададзеныя параметры. Рэжым прапальвання, дарэчы, - састарэлы тэрмін, бо зараз усё аўтаматызавана, у кожным доме рэгуляванне адбываецца аўтаномна", - растлумачылі на прадпрыемстве.
Спецыялісты параілі жыхарам дамоў, у якіх занадта моцна грэюць батарэі, звяртацца ў камунальныя службы для наладкі сістэмы аўтаматыкі. Гэтыя пытанні здымаюцца ў бягучым рэжыме. Рашэнняў на ўзроўні гарадскіх уладаў па цэнтралізаваным адключэнні ацяплення не чакаецца.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne