У сталіцы міліцыя вышуквае безбілетніка, які пырснуў у вочы кантралёру пярцовым газам з балончыка і збег.
Усё адбылося, калі работнік прадпрыемства «Мінсктранс» выконваў свае службовыя абавязкі. Кантралёры ўвечары на прыпынку «Севастопальскі парк» зайшлі ў тралейбус №29, пачалі ў час руху правяраць наяўнасць у пасажыраў праязных дакументаў. Адзін з іх адмовіўся прад'явіць такі, у сувязі з чым кантралёры разам з безбілетнікам выйшлі на прыпынку для далейшага разбору. У нейкі момант мужчына гадоў 45—50 дастаў пярцовы балончык і пырснуў у твар аднаму з кантралёраў, пасля чаго збег. У выніку інцыдэнту работнік «Мінсктранса» атрымаў апёк і звярнуўся ў міліцыю.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/kantralyory
[7] https://zviazda.by/be/tags/minsk