Каменны крыж каля знікаючай вёскі Авечкі — малавядомы і малавывучаны артэфакт мінуўшчыны на поўначы краіны. Аляксандр Якушын (на фота), жыхар суседняй з Авечкамі вёскі Басянкі Мёрскага раёна, яшчэ з дзяцінства ведаў гэтае сакральнае месца, бегаў сюды з сябрамі, разглядаў выбітыя надпісы на камені, але ў той час мала хто цікавіўся такімі гістарычнымі аб'ектамі, а старэйшыя не тлумачылі дзецям пра крыжы.
— На жаль, абарвалася ніць памяці, і я не магу расказаць падрабязнасці аб гэтым помніку людзям, якія цікавяцца гісторыяй і краязнаўствам, — тлумачыць мой гід.
Але Аляксандр разумее і ведае галоўнае: гэты каменны крыж — сведка гісторыі зямлі, на якой жылі яго продкі, і гэта каменная загадка вартая аховы і вывучэння.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya