Мясцовыя выбары праходзяць сёння ў Грузіі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Адна з галоўных інтрыг - хто стане мэрам Тбілісі. На пасаду кіраўніка грузінскай сталіцы прэтэндуюць 13 кандыдатаў. Усяго ў ходзе цяперашняй кампаніі трэба будзе выбраць 64 мэраў гарадоў і раёнаў, а таксама больш за 2 тыс. дэпутатаў 64 муніцыпальных заканадаўчых органаў. Сёння ў краіне адкрыліся 3,3 тыс. выбарчых участкаў.
Парога яўкі няма - згодна з заканадаўствам, выбары будуць прызнаныя адбыўшыміся незалежна ад таго, колькі людзей прыйдзе на выбарчыя ўчасткі. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, у першыя два гадзіны пасля адкрыцця ўчасткаў свае галасы аддалі 6% выбаршчыкаў. Галасаванне праходзіць у спакойнай абстаноўцы, канстатавалі ў ЦВК.
У палітычнай кампаніі ўдзельнічаюць 22 палітычныя партыі, 5 выбарчых блокаў і адна ініцыятыўная група. Першыя вынікі мясцовых выбараў павінны быць апублікаваныя ў ноч на 22 кастрычніка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovyya-vybary