Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 25 кастрычніка ў Ерэване, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У парадак дня ўключаны пытанні ў сферы інфарматызацыі, функцыянавання ўнутраных рынкаў, гандлю, аграпрамысловага комплексу, энергетыкі і інфраструктуры. Сярод ключавых тэм - абмеркаванне парадку прапрацоўкі ініцыятыў у рамках рэалізацыі лічбавага парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза, плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС на 2018-2019 гады.
Удзельнікі пасяджэння разгледзяць некаторыя пытанні фарміравання сістэмы інфармацыйнага абмену на агульным электраэнергетычным рынку ЕАЭС.
Яшчэ адно пытанне парадку дня - абмеркаванне плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў скаардынаванай транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС на 2018-2020 гады.
Будуць названы краіны ЕАЭС, дзе прадугледжваецца правесці традыцыйны выставачны форум "Еўразійскі тыдзень" у 2018-2020 гадах.
У сувязі з кадравымі змяненнямі ў Кыргызстане намечана зацвердзіць новую кандыдатуру прадстаўніка ад гэтай краіны ў Савеце ЕЭК.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/euraziyskaya-ekanamichnaya-kamisiya