Супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прывялі ў парадак і азелянілі тэрыторыю каля будынка ведамства па вуліцы Калектарнай у Мінску. Было высаджана больш за 200 саджанцаў туі, блакітнай елкі, ядлоўца казацкага, пузыраплодніка і іншых раслін. Пачатая сёлета работа будзе працягнута вясной.
«У чэрвені 2019 года Беларусь стане гаспадыняй ІІ Еўрапейскіх гульняў. І адной з асноўных задач падрыхтоўкі да гэтай знакавай для нашай краіны падзеі з'яўляецца стварэнне такіх умоў, каб спартсмены і госці не толькі паказалі найлепшыя спартыўныя вынікі і атрымалі яркія эмоцыі, але і адпачылі душой і захацелі вярнуцца да нас зноў. Таму Мінпрыроды заклікае ўсіх жыхароў краіны далучыцца да кампаніі па зялёным добраўпарадкаванні і зрабіць беларускія гарады і пасёлкі яшчэ больш прыгожымі, чыстымі і зялёнымі», — расказалі ў прэс-службе ведамства.
Вераніка КОЛАСАВА
Фота прэс-службы Мінпрыроды
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kolasava@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya
[5] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/dreva