Транспартнае забеспячэнне ў час ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі абмеркавалі сёння на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Разгледжаны план транспартнага забеспячэння і далейшае выкарыстанне транспарту, задзейнічанага для правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Дэталёва абмеркавана падрыхтоўка Нацыянальнага аэрапорта Мінск і канцэпцыя цырымоніі ўрачыстага адкрыцця стадыёна "Дынама".
У час пасяджэння таксама заслухана справаздача аб правядзенні конкурсу на вызначэнне білетнага аператара.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019