Сёлета Магілёўская мытня пералічыла за 9 месяцаў у рэспубліканскі бюджэт 156 мільёнаў рублёў розных плацяжоў — на 37% больш, чым летась.
Як паведамілі прадстаўнікі ведамства, дасягнуты значныя вынікі па часе здзяйснення мытных аперацый. Так, за 9 месяцаў года 82% тавараў, якія вывозіліся з тэрыторыі ЕАЭС, былі аформленыя менш чым за 5 хвілін, а 68% тавараў, якія, наадварот, увозіліся, прайшлі мытную працэдуру менш чым за 2 гадзіны. Выпуск больш як 98% тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту заняў менш за 10 хвілін. Гэта сведчыць аб павелічэнні транзітнай прывабнасці нашай краіны, садзейнічае развіццю бізнес-супольнасцяў рэгіёна, а таксама ўмацаванню знешнеэканамічных сувязяў і канкурэнтаздольнасці Рэспублікі Беларусь у цэлым, падкрэслілі магілёўскія мытнікі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-mytnya