Слова Скарыны на сербскай мове гучала на кніжнай выставе ў Бялградзе, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Па 29 кастрычніка ў сталіцы Сербіі праходзіць 62-я Бялградская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, дзе адбылася прэзентацыя беларускага стэнда.
Прадстаўлена літаратура рознай тэматыкі: мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная. На нацыянальным стэндзе Беларусі прэзентаваныя кнігі дзяржаўных выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларуская Энцыклапедыя імя. П.Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета". Экспануюцца кнігі, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даты - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці выставы могуць убачыць кнігу - уладальніцу Гран-пры нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама Гран-пры 14-га Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі" - "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", выдадзеную на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі".
У працы 62-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, прадстаўнікі "Фонду братоў Карыч" Міланка і Багалюб Карыч, а таксама прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Сербіі, сербскіх СМІ. Урывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" на беларускай і сербскай мовах прачыталі Валерый Брылёў і Міланка Карыч.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[3] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna