Новы дзіцячы сад на 230 месцаў днямі расчыніў дзверы для самых маленькіх жыхароў Стоўбцаў на вуліцы Міра.
У сучаснай дашкольнай установе створаны камфортныя ўмовы для малых. Іх чакаюць прасторныя, светлыя і ўтульныя групавыя памяшканні, трэнажорная, спартыўная і музыкальная залы. Да паслуг дзяцей — фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты, камп'ютарны клас. На першым паверсе, дзе размесцяцца групы, абсталявана падлога з падагрэвам.
Гэта першая ўстанова для маленькіх жыхароў горада, дзе будзе працаваць басейн. Ён аснашчаны спецыяльнай гідраўлічнай сістэмай, якая забяспечвае аўтаматычнае абеззаражванне вады.
На спартыўнай пляцоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць пагуляць у баскетбол, футбол, валейбол. Для бяспекі дзяцей пляцоўкі забяспечаны абсталяваннем, якое засцерагае малых ад траўмаў падчас гульняў.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lazovskaya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-sad