У Смаргоні праз задымленне ў будынку школы эвакуіравалі 389 дзяцей.
Ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў электрашчытавой у сярэдняй школе. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, было задымленне ўнутры будынка, персанал і дзеці знаходзіліся на вуліцы.
Высветлілася, што былі задымлены шахта і электрашчытавая на трэцім паверсе. Да прыбыцця ратавальнікаў персаналам з будынка школы былі эвакуіраваны 471 чалавек (389 дзяцей, 82 чалавекі выкладчыкаў і персаналу). Як мяркуецца, прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/smargon