Выстава акварыумных рыбак «Аквафорум-2017» прайшла ў сталічным Палацы спорту.
Восеньская выстава стала рэкорднай у параўнанні з папярэднімі як па колькасці відаў і разнавіднасцяў воднай фаўны, так і па выбары абсталявання і кармоў.
Рэдкія прэснаводныя скаты, піранні, велізарныя самы, казачныя залатыя рыбкі, задзірлівыя пеўнікі і многія іншыя акварыумныя насельнікі былі прадстаўлены на выставе. Тут жа можна было не толькі паглядзець, а нават патрымаць у руках жаб, трытонаў, чарапах і іншых амфібій, рэптылій і нават хамелеона і кракадзіла. Упершыню ў экспазіцыі ўдзельнічалі і марскія акварыумы. Наведвальнікі выставы актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класе па дызайнерскім афармленні акварыумаў, слухалі лекцыі па гадоўлі і доглядзе, атрымлівалі кансультацыі ў спецыялістаў па доглядзе за акварыумам, падбіралі «хатку» для рыбак і аксесуары да яе.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/akvaforum-2017
[4] https://zviazda.by/be/tags/ryba