Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.
"На 87-м годзе жыцця 29 кастрычніка памёр Георгій Георгіевіч Паплаўскі - сябар Беларускага саюза мастакоў, народны мастак Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь", - паведамілі ў саюзе.
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодаў тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром.
Георгій Паплаўскі - аўтар антываеннай серыі "Памяць" (1968), серый "Мой край" (1969) і "Браслаўшчына - край азёрны" (1970-1979), якія апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы "Белы кантынент" (1970), "Камандор" (1977), асваенню космасу - "Высокае неба" (1971-1980).
Яго працамі аформленыя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў, а таксама школьныя падручнікі.
Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Георгія Паплаўскага.
Пахаванне майстры адбудуцца 1 лістапада.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/georgiy-paplauski