МАЛАДОСЦЬ-Smile
Індэкс: 74957_S1
Перыядычнасць: 1 раз у квартал
Кошт: 2 рублі за нумар
Дзе: https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E [1]
Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» працягвае ісці ў нагу з часам. Напярэдадні 65-годдзя выдання рэдакцыя стварае электронны праект «Маладосць-Unlimited» — «Маладосць» без межаў».
Праект рэалізуецца на аснове архіваў часопіса «Маладосць», у якіх за дзесяцігоддзі існавання назапашана шмат цікавага, але забытага. Ініцыятыва выдання ў свеце не новая. Як прызнае калектыў рэдакцыі, ідэя праекта ўзнікла пасля азнаямлення з вопытам газеты «The New York Times» па стварэнні дадаткаў да смартфонаў. Па аналогіі з «NYT Opinion», «NYT Now», «NYT VR», «NYT Cooking» ствараюцца «Maladost-arch», «Maladost-fan», «Maladost-fiction», «Maladost-non-fiction», «Maladost-translate», «Maladost-history», «Maladost-smile» — электронныя часопісы, назвы якіх гавораць самі за сябе.
Вынікі новага накірунку рэдакцыйнай працы стануць даступнымі для чытача ў фармаце .pdf праз падпіску на belpressa.by [2], а таксама праз сайт zviazda.by [3]. Першы нумар першага электроннага часопіса праекта — гумарыстычны зборнік «Maladost-smile» ужо прадаецца. Яго кошт — 2 рублі, аб’ём — 28 старонак, кантэнт — толькі гумар. Такі, якім ён быў у розныя дзесяцігоддзі не толькі на старонках выдання, але і ў рэдакцыйных кабінетах, як выглядаў на карцінках і гучаў у рэальным, даўно і не вельмі мінулым, жыцці. Чытача чакаюць не толькі ўсмешкі, але і адкрыцці.
Спасылкі
[1] https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E
[2] http://belpressa.by/
[3] http://zviazda.by/#message/_blank
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-smile