Для шэрагу прафесій у аграрным сектары сярэдзіна восені — гэта час, калі, нарэшце, можна адпачыць. Якую дапамогу пры гэтым можна атрымаць ад працоўных калектываў, «Драгічынскі веснік» спытаў у старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Анатоля Спосаба.
Ён адказаў, што практычна ва ўсіх калектыўных дагаворах ёсць пункты, якія прадугледжваюць матэрыяльную дапамогу на адпачынак і аздараўленне, і адзін раз у год чалавек можа ёю скарыстацца. Гэта — дадатковая выплата да зарплаты, частковая ці поўная кампенсацыя кошту санаторнай пуцёўкі. Асабліва змястоўнымі ў гэтым плане з'яўляюцца калектыўныя дамовы СВК «Асавецкі», ПМК-8, драгічынскай ЖКГ, ААТ «Экзон» і іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Ён параіў звярнуць увагу на санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта магчымасць адпачыць у маляўнічых кутках Беларусі побач з прыродай.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:anіsovіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/karcinki-z-glybinki
[5] https://zviazda.by/be/tags/adpachynak
[6] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga