З 1 лістапада ў Мінску ўводзяцца новыя тарыфы на захоўванне транспартных сродкаў на аўтастаянках ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
Тарыф на захоўванне матацыкла без каляскі, матаролера, мапеда, скутара, снегахода ў закрытым памяшканні на аўтастаянцы №23 устанаўліваецца з названай даты ў памеры 20 рублёў у месяц для фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Вызначаны новыя тарыфы на паслугі па сезонным захоўванні шын для фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на аўтастаянках №23 і №89.
Таксама змяняецца кошт паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на адкрытых аўтастаянках, акрамя машына-месцаў пад навесамі, эстакадамі, мастамі, на аўтастаянках №№17, 21, 29, 106, 107. Адмяняецца дыферэнцыраваны тарыф выхаднога дня (нядзелі) за захаванне транспартных сродкаў фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на паркінгу па праспекце Незалежнасці, 3-1.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/taryfy
[5] https://zviazda.by/be/tags/parkouki
[6] https://zviazda.by/be/tags/garazhy