Працягваецца рэспубліканскі інфармацыйна-асветніцкі праект «КнігаСвет». У яго межах 17 лістапада 2017 года пачнецца Рэспубліканская чытацкая сесія «Чытач – гэта культурны статус»: расцём з «КнігаСветам». Яе арганізатарамі выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [2], Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (газеты «Звязда», «Літаратура і мастацтва» [3], часопісы «Нёман» [4], «Полымя» [5], «Маладосць» [6], «Бярозка» [7]), Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета», пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Праект «КнігаСвет» мае на мэце стварэнне ўмоў для развіцця культуры чытання, а таксама фармаванне і развіццё адкрытага інавацыйнага асяроддзя, арыентаванага на актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх, хто зацікаўлены ў росце прэстыжнасці літаратуры.
Менавіта таму Рэспубліканская чытацкая сесія ««ЧЫТАЧ – гэта культурны статус»: расцём з «КнігаСветам» заклікана стаць адным з важных крокаў па рэалізацыі праекта «КнігаСвет».
Праблемнае поле форуму ўключае шэраг востра актуальных пытанняў. Яго ўдзельнікамі стануць пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, галерэй, тэатраў і спецыялісты сістэмы адукацыі, навучэнцы школ і каледжаў, студэнты. Яны абмяркуюць, як жа сфармаваць кампетэнтнага чытача, разгледзяць праблемы кніжнай індустрыі, прааналізуюць ролю сучасных бібліятэк у грамадскім жыцці, падзеляцца досведам працы з мультымедыйнымі тэхналогіямі.
Падчас працы форуму будзе прэзентаваны інтэрнэт-рэсурс «КнiгаСвет».
Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў віртуальнай выставы «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», арганізаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі, удзельнiкаў чакае атмасфера сапраўднага свята. Выдавецкi дом «Звязда» ўзнагародзiць лепшых бібліятэкараў сістэмы культуры і адукацыі дыпломамі «За пашырэнне чытацкай аўдыторыі прасторы беларускай літаратуры».
Інфармацыйныя матэрыялы да форуму размешчаны на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала adu.by [8], інтэрнэт-рэсурсу «КнігаСвет», афіцыйнага сайта Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», сайтах Дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета»», а таксама на афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook [9], «ВКонтакте» [10], у сродках масавай інфармацыі.
Адрас аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 325.
Кантактная інфармацыя:
тэл.: +375 (17) 229-19-67 Гульнара Мансураўна Юсцінская;
+375 (17) 287-18-38 Наталля Міхайлаўна Кароткая;
е-mail: adumetod@gmail.com [11]; www.adu.by@gmail.com [12]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.adu.by/ru/
[3] http://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva
[4] http://zviazda.by/be/edition/nyoman
[5] http://zviazda.by/be/edition/polymya
[6] http://zviazda.by/be/edition/maladosc
[7] http://zviazda.by/be/edition/byarozka
[8] http://adu.by
[9] https://www.facebook.com/www.adu.by/
[10] https://vk.com/public112875779
[11] mailto:adumetod@gmail.com
[12] http://www.adu.by@gmail.com/
[13] https://zviazda.by/be/tags/knigasvet