Больш за 3,5 мільёна рублёў зарабілі лясгасы на рэалізацыі пасадачнага матэрыялу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Продаж пасадачнага матэрыялу і насення хваёвых драўнінных парод — адзін з артыкулаў даходу гадавальніцкай гаспадаркі лясгасаў міністэрства. За дзевяць месяцаў на рэалізацыі пасадачнага матэрыялу лесагаспадарчыя ўстановы зарабілі 3 мільёны 599 тысяч рублёў. Пры гэтым большая частка выручкі (2 мільёны 652,2 тысячы рублёў) атрымана за кошт продажаў на ўнутраным рынку. Што датычыцца насення хваёвых драўнінных парод, дык за студзень—верасень выручка ад іх рэалізацыі склала 678 тысяч рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasgas