Дзень піяніста, навукова-папулярная лекцыя «Беларусь: 10 гадоў у Антарктыцы», выстава «Два Яны. Сустрэча ў Мінску», фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства» – афіша «Звязды» з 6 па 12 лістапада.
Дзе: Музей мініяцюр Беларусі (пр-т Незалежнасці, 25)
Калі: 7 лістапада, 16:00
Колькі каштуе: 15 р.
На майстар-класе вы пазнаёміцеся з натуральнымі эфірнымі алеямі, даведаецеся пра іх уплыў на чалавека, а таксама зробіце тры абсалютна розныя бомбачкі для ванны: бомбачку, якая танізуе (з эфірным маслам леманграса, апельсіна і карыцы), якая супакойвае (з лавандай) і якая стымулюе разумовую дзейнасць (з мятай).
Запрашаюцца дзеці ад 7 гадоў. Матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў працы, цалкам бяспечныя.
Дзе: ГЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: 8 лістапада, 10:00
Колькі каштуе: бясплатна
У рамках мерапрыемства вас чакае шмат яркіх эмоцый, розыгрышаў і вясёлых конкурсаў. Для маленькіх піяністаў і іх сяброў прадугледжаны сувеніры і падарункі!
Аднак самым цікавым на свяце будзе ўнікальны перфоманс таленавітага піяніста Мікалая Панка. У гэтым годзе музыкант вырашыў пабіць уласны рэкорд (дасягненне Рэспублікі Беларусь). На працягу шасці гадзін ён будзе бесперапынку граць на фартэпіяна ў холе ГЦ неакласічныя кампазіцыі ўласнага сачынення.
Дзе: НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, актавая зала)
Калі: 8 лістапада, 17:00
Колькі каштуе: бясплатна, па квітках [3]
Навукоўцы-палярнікі раскажуць пра даследаванні Паўднёвага полюса, беларускую антарктычную станцыю, а таксама аб выніках дзевяцігадовай працы і будучыні такіх даследаванняў.
На лекцыі можна будзе даведацца аб фізіцы атмасферы, біялогіі, экалогіі Антарктыкі, праблемах глабальных кліматычных змяненняў, жыццезабеспячэнні і лагістыцы палярных экспедыцый.
На фотавыставе будуць дэманстравацца ўнікальныя фатаграфіі прыроды Антарктыкі.
Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)
Калі: 10 лістапада, 17:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
10 лістапада Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выставы «Два Яны. Сустрэча ў Мінску», якая ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі – Янку Купалу і Яну Райнісу.
Гэты праект – вынік супрацоўніцтва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з Аб'яднаннем мемарыяльных музеяў (Латвія). Мэта праекта – узгадаць сяброўства знакавых для культурнай прасторы Беларусі і Латвіі паэтаў, убачыць плён іх дзейнасці дзеля Бацькаўшчыны.
На выставе можна будзе ўбачыць рарытэты з асабістых рэчаў Райніса, а таксама падарункі Янкі Купалы кнігі з дароўнымі надпісамі, якія зберагаюцца ў Латвіі.
Дзе: ТЗЦ «Е–сіці» (вул. Дзянісаўская, 8)
Калі: 11-12 лістапада, 10:00
Колькі каштуе: бясплатна
Майстры змогуць прадставіць свае работы грамадскасці, падзяліцца вопытам і сакрэтамі ў рамках майстар-класаў ці ўладкаваць міні-шоу, якія пазнаёмяць гасцей фэсту з асаблівасцямі канкрэтнай сферы мастацтва.
Сем'ям з дзецьмі прыйдзецца па душы забаўляльная праграма – конкурсы з прызамі, выступленні, песні, забавы, розыгрышы, дэгустацыі, віншаванні, дзіцячыя майстар-класы насыцяць восеньскія выхадныя яркімі ўражаннямі і новымі адкрыццямі.
Дзе: галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
Калі: па 20 лістапада, пан.-пят.: 9:00-18:00
Колькі каштуе: бясплатна
«Лісты з Венецыі» – гэта прызнанне ў любові Італіі і Венецыі на мове каліграфіі, напісанае Аляксандрай Стальмашонак, і на мове фатаграфіі, створанае Аляксандрай Заруцкой.
Дзевяць каліграфічных гісторый, дзевяць фота нацюрмортаў уяўляюць сабой творчую інтэрпрэтацыю вобразаў горада, убачанага скрозь прызму жыцця знакамітых людзей, пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў: Карла Гальдоні, Уільяма Цёрнэра, Джорджа Байрана, Клода Манэ, Антона Чэхава і іншых.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00
Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна
На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».
Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSelSWSJkgns2X-zXKk2jHvXJJjvLTgcmB0VGYejQfMJ6wQcmg/closedform
[4] http://zviazda.by/be/news/20170915/1505500588-gistoryk-mody-alyaksandr-vasileu-pra-svae-belaruskiya-karani
[5] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic