«У міжурадавым пагадненні па ўзвядзенні БелАЭС, якое мы падпісалі яшчэ ў 2012 годзе, прадугледжана норма аб тым, што мы можам адпраўляць адпрацаванае ядзернае паліва на перапрацоўку ў Расію. Гэта значыць прынцыпова ў нас пагадненне падпісана, працоўныя дакументы ў стадыі распрацоўкі. У праекце атамнай станцыі прадугледжаны тэхналогіі па перапрацоўцы эксплуатацыйных ядзерных адходаў, якія пэўны час будуць захоўвацца на станцыі. Акрамя таго, для гэтай мэты будзе ўзводзіцца спецыяльнае збудаванне. Яно і сёння ёсць у рэспубліцы, таму што ў нас ядзерныя адходы не толькі ад атамнай станцыі — і медыцына, і іншыя галіны народнай гаспадаркі маюць такія адходы, і ў краіне арганізавана іх захоўванне».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mihadzyuk