Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Румыніяй, адбыліся ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Тут прайшла цырымонія гашэння юбілейнай маркі. Дарэчы, мастацкай асновай паштовага праекта сталі рэпрадукцыі карцін Міхаіла Савіцкага і Карнэліу Баба. У гэты ж дзень новы выпуск дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на паштовых адпраўленнях разляцеўся па ўсім свеце.
Удзельнікі ўрачыстасці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігай перакладаў выбраных твораў першапачынальніка сучаснага літаратурнага працэсу ў Румыніі — Міхая Эмінеску. Упершыню ў такім фармаце беларускі чытач на сваёй роднай мове можа пазнаёміцца з высокай паэзіяй румынскага класіка.
Марыя ЛІПЕНЬ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/rumyniya