Старшыня КНР узяў удзел у у саміце лідараў АЦЭС.
Паколькі Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС) з'яўляецца найбольш ўплывовай пляцоўкай для эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне (АЦР), а АСЕАН з'яўляецца арганізацыяй рэгіянальнай інтэграцыі, якая валодае найбольшымі жыццёвымі сіламі і патэнцыялам, гэтыя два механізмы маюць важкія перспектывы для супрацоўніцтва. Пра гэта старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў на дыялогу паміж кіраўнікамі двух бакоў у Данангу (В’етнам), адзначыўшы агульнасць канцэпцыі і прынцыпаў двух механізмаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Сі Цзіньпін прапанаваў абодвум бакам сумесна працаваць для прасоўвання інтэграцыі рэгіянальнай эканомікі. Ён заўважыў, што бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для фарміравання адкрытай эканомікі ў АЦР, а таксама рамак рэгіянальнага супрацоўніцтва, якія характарызуюцца кансультацыямі на роўных, сумесным удзелам і выйгрышнымі для ўсіх вынікамі, з перспектывай стварэння зоны свабоднага гандлю ў АЦР.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы працаваць з АСЕАН з мэтай як мага хутчэйшага завяршэння перамоў па Пагадненню аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве (RCEP), зноў пацвердзіўшы кітайскую пазіцыю, паводле якой АСЕАН павінна адыгрываць ключавую ролю ў перамовах. АЦЭС і АСЕАН павінны працаваць, як спараныя рухавікі, прымаючы яшчэ больш эфектыўныя меры ў такіх галінах, як інфраструктура, палітыка, нарматывы і садзейнічанне паездкам, для будаўніцтва яшчэ больш шырокай і паглыбленай сеткі транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, сказаў старшыня КНР.
Кітайскі лідар таксама заклікаў да інклюзіўнага і ўстойлівага развіццю, прапанаваўшы членам АЦЭС і АСЕАН выраўнаваць свае стратэгіі развіцця з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ААН. Падчас дыялогу Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай, будучы стратэгічным партнёрам АСЕАН, рашуча падтрымлівае будаўніцтва супольнасці АСЕАН і яго ключавую ролю ў рэгіянальным супрацоўніцтве. Кітай будзе ўсяляк садзейнічаць выраўноўванню развіцця з АСЕАН, а таксама ўдасканальваць двухбаковае стратэгічнае партнёрства, каб будаваць яшчэ больш цесную супольнасць з адзіным лёсам паміж Кітаем і АСЕАН, сказаў старшыня КНР.
Як вядома, Сі Цзіньпін узяў удзел у саміце лідараў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), а з 12 па 14 лістапада ён здзяйсняе дзяржаўныя візіты ў В'етнам і Лаос
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya