Затрыманні праведзены ў больш чым 120 краінах.
Кітайская паліцыя за 5 гадоў затрымала 3317 уцекачоў ад правасуддзя ў больш за 120 краінах і раёнах, паведаміла міністэрства грамадскай бяспекі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн [3]”.
Кампанія "Паляванне на ліс" накіраваная супраць падазраваных, якія ўцяклі за мяжу ад адказу за ўчыненыя імі эканамічныя злачынствы. Супрацоўніцтва паміж органамі і выкарыстанне новых тэхналогій павысілі эфектыўнасць ў дачыненні тых, хто змяніў знешнасць або скарыстаўся пластычнай хірургіяй, паведаміла міністэрства грамадскай бяспекі. На працягу апошніх 5 гадоў Грэцыя, Балгарыя, Італія, Расія і іншыя краіны выдалі 16 падазраваных Кітаю ў адказ на запыты, 17 падазраваных добраахвотна вярнуліся ў КНР.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya