Форум прысвечаны супрацоўніцтву краін азіяцкага рэгіёну з Беларуссю ў фінансава-інвестыцыйнай сферы.
Форум быў арганізаваны пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пры садзейнічанні ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прадстаўніцтва ААТ «Белшына» ў Сінгапуры, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Інданезіі, паведамілі ў пасольстве РБ у КНР.
У рамках Форуму прайшлі прэзентацыі інвестыцыйнага клімату нашай краіны, індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Прагучалі выступленні першага намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Мацюшэўскага, старэйшага дзяржаўнага міністра міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства нацыянальнага развіцця Сінгапура Коха Поха Куна і іншых. На палях Форуму падпісаны пагадненні ў гандлёва-інвестыцыйнай сферы паміж беларускімі і азіяцкімі партнёрамі, у тым ліку на прысваенне Рэспубліцы Беларусь суверэннага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай шкале для размяшчэння каштоўных папер на фінансавым рынку КНР у юанях, па ўваходжанню новага рэзідэнта ў індустрыяльны парк «Вялікі камень », па развіцці кітайскай кампаніяй у Беларусі праекту «Каршэрынг - машыны для агульнага карыстання», на пастаўку буйных партый малочных прадуктаў і мяса птушкі з Беларусі ў Кітай, натуральнага каўчуку для вытворчасці шын з Сінгапура ў нашу краіну.
У інвестыцыйным форуме прынялі ўдзел вядучыя азіяцкія гандлёвыя і інвестыцыйныя кампаніі, фінансавыя інстытуты, якія ўсталявалі прамыя кантакты з беларускімі калегамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya