Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, Нацыянальны інстытут адукацыі і выдавецтва "Аверсэв".
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў школьнікаў цікавасці да праектна-даследчай і творчай дзейнасці ў наступных намінацыях: "Музычнае мастацтва"; "Выяўленчае мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва" і "Тэатральнае мастацтва". Удзельнікі размяркоўваюцца па двух узроставых групах: навучэнцы V-VIII і IX-XI класаў.
У дыстанцыйным этапе канферэнцыі, які завяршыўся 20 кастрычніка, узялі ўдзел 200 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў краіны.
У фінале пераможцы павінны абараніць свой мультымедыяпраект. Абарона можа суправаджацца ігрой на музычным інструменце, вакалам, паказам тэатральнага ўрыўка, пластычнай кампазіцыі, дэманстрацыяй уласных твораў жывапісу, графікі, скульптуры або дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.
Вочны этап і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдуць у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (г. Мінск, вул. Макаёнка, 14).
Фіналісты Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў "Я ў свеце творчасці" будуць адзначаны дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі прызамі: гэта восем планшэтаў "Samsung Galaxy Tab 9.6", а таксама наборы вучэбнай літаратуры выдавецтва "Аверсэв".
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ya-u-svece-tvorchasci
[2] https://zviazda.by/be/tags/aversev
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs